Стала вядома, скуль узялася сыравіна для «сідра», ад якога ў Расіі памерла больш за 30 чалавек. І гэта неверагодна

Як паведамілі ў МУС Расіі, небяспечная спіртазмяшчальная вадкасць, з якой рабілі смяротны «сідр», была скрадзеная са складоў МУС.

08.06.2023 / 15:07

Крадзеж выявіўся ў выніку вывучэння каналаў паступлення небяспечнай вадкасці на вытворчасць напояў маркі»Містэр сідр».

У выніку паліцэйскімі ўстаноўлены факт крадзяжу спіртазмяшчальнай вадкасці са склада аддзялення МУС Расіі па Самарскай вобласці. 

Гэтая партыя захоўвалася на складзе з 2012 года, пасля таго як была канфіскаваная падчас праверачных мерапрыемстваў.

За крадзеж затрыманыя двое жыхароў горада Самары і сяржант паліцыі, які ахоўваў склад і прапусціў зламыснікаў на яго тэрыторыю, паведамляе РБК.

Колькасць загінулых у Расіі ад «сідра» перавысіла 30 чалавек. 

Nashaniva.com