Баранавіцкую студэнтку судзілі проста ў ВНУ. Яна нібыта абразіла Лукашэнку

Выязное судовае пасяджэнне ў адносінах да 18-гадовай студэнткі БарДУ прайшло па ініцыятыве Баранавіцкай міжрайпракуратуры. 

07.06.2023 / 20:48

«Злачынства» выяўлена Баранавіцкай міжраённай пракуратурай падчас маніторынгу інтэрнет-рэсурсаў, пасля чаго пракурор прыняў рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы.

Паводле пракуратуры, дзяўчына 26 верасня 2022 года ў інтэрнаце ўніверсітэта пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў абразлівы каментар на адрас Лукашэнкі.

Яна цалкам прызнала сваю віну. 

Ёй прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады.

Пасля суда пракурор высупіў перад студэнтамі з «прафілактычнай» гутаркай. 

Чытайце таксама:

Прадстаўнік лукашэнкаўскага Моладзевага парламента далучыўся да руху «Супраціў» і расказаў, як перайшоў у апазіцыю

Студэнтаў Баранавіцкага ўніверсітэта прымусілі глядзець інтэрв'ю з Раманам Пратасевічам

Гарачыя пуцёўкі. Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт заклікае сваіх студэнтаў прайсці навучанне ў Белгарадзе

Nashaniva.com