Лукашэнка памілаваў Сафію Сапегу. Яе перадалі расійскаму губернатару

Памілаваную Аляксандрам Лукашэнкам грамадзянку Расіі Соф'ю Сапегу перадалі 7 чэрвеня з папраўчай калоніі ў Гомелі дэлегацыі Прыморскага края, якую ўзначальвае губернатар Алег Кажамяка, паведамляе БЕЛТА.

07.06.2023 / 18:16

Алег Кажамяка асабіста сустракаў яе.

«Па нашым звароце ўчора Аляксандр Рыгоравіч падпісаў указ аб памілаванні. Думаю, што такі крок мае і для цябе значэнне», — звярнуўся да памілаванай Алег Кажамяка, піша БЕЛТА.

Сапега падзякавала Лукашэнку «за тую магчымасць, якую ён мне даў», «за магчымасць вярнуцца дадому», «за другі шанец».

«Ён дадзены быў далёка не шматлікім, а мне сапраўды вельмі пашанцавала», — псказала Соф'я Сапега.

Алег Кажамяка пажадаў дзяўчыне, каб яе далейшае жыццё было шчаслівым. 

«Няма нічога лепш, чым на волі займацца любімай справай», — сказаў губернатар.

Nashaniva.com