Выбух адбыўся на заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску — тэлеграм-каналы

Прыкладна ў 15:30 — 15:40 у Светлагорску быў чутны гук, падобны на выбух. МНС пацвердзілі здарэнне на заводзе. 

07.06.2023 / 16:49

Як піша тэлеграм-канал «Ранак», здарэнне адбылося на заводзе беленай цэлюлозы.

На тэрыторыі завода працуюць экстранныя службы. Як можна меркаваць па фота, з тэрыторыі выцякае нейкая вадкасць і, каб спыніць уцечку, яе засыпаюць апілкамі.

МНС пазней паведаміла, што ратавальнікі выехалі па паведамленні аб успышцы газапаветранай сумесі без наступнага гарэння на тэрыторыі ААТ «Светлагорскі ЦКК» у Светлагорску Гомельскай вобласці.

Вядуцца работы па пошуку двух рабочых прадпрыемства, якія праводзілі рэгламентныя работы.

Але што гэта значыць, не паведамляецца. 

Nashaniva.com