«Амаль усе дамы пад вадой». Голую Прыстань на Херсоншчыне затапляе, а расейцы не выпускаюць людзей з горада

Захопнікі паставілі блокпасты, якія не выпускаюць мясцовых за межы горада.

07.06.2023 / 15:40

З-за падрыву Кахоўскай ГЭС горад Голая Прыстань сыходзіць пад ваду. Узровень вады пастаянна расце.

Па словах мясцовых, ніякай эвакуацыі не арганізавана. Больш за тое, людзей не выпускаюць з горада, паведамляе УНІАН са спасылкай на мясцовы канал «Катарсіс».

«Голая Прыстань, ужо амаль усе дамы пад вадой. Пішуць, што многія людзі моляць аб дапамозе, рускія паставілі блокпасты і не выпускаюць людзей, забараняюць выбірацца мясцовым на лодках для выратавання людзей. Некаторыя старыя гінуць проста ў сябе дома. Узровень вады падымаецца далей», — пішуць украінскія СМІ са спасылкай на відавочцаў.

На фота з месца падзей відаць, што Голая Прыстань сыходзіць пад ваду. Некаторыя прыватныя дамы цалкам затапіла-бачны толькі дах.

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Фота: Катарсіс

Чытайце таксама:

Кахоўскую ГЭС узарвалі па загадзе Пуціна — Данілаў

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС 

Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com