Кахоўскую ГЭС узарвалі па ўказанні Пуціна — Данілаў

Перад падрывам, са слоў сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны, расейскія войскі паднялі ўзровень вады на Кахоўскай ГЭС, бо кантралявалі яе.

07.06.2023 / 15:18

Аляксей Данілаў. Фота: УНІАН

Расійскія сілы свядома ўзарвалі Кахоўскую ГЭС па ўказанні з Крамля, паведаміў у эфіры Радыё Cвабода сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.

«Падрыў дамбы адбыўся расійскімі тэрарыстамі той выбухоўкай, якая была закладзена яшчэ загадзя ў верасні-кастрычніку мінулага года, хутчэй за ўсё, па ўказанні Масквы, усё гэта адбылося ўчора. Каманда на гэты тэрарыстычны акт выдавалася з Крамля, з кабінета Пуціна.

На іншых узроўнях такія ўказанні не аддаюцца. Гэта не ўзровень батальёна, дывізіі, гэта не ўзровень нават сітуацыі, звязанай з Шайгу», — сказаў Данілаў.

Перад падрывам, са слоў Данілава, расійскія войскі паднялі ўзровень вады на Кахоўскай ГЭС, бо кантралявалі яе.

Расейцы, якія ўзарвалі станцыі, зладзілі з-за украінскага контрнаступу, дадаў Данілаў.

«Яны ўсе чакаюць наш контрнаступ. Больш за тое, яны максімальна паднялі ўзровень. Ён быў 18.16 метра, яны яго паднялі больш за 19 метраў. Назапасілі свядома, каб больш шкоды стварыць падчас падрыву», — кажа сакратар РНБА.

Хоць разбурэнне ГЭС можа паўплываць на працу Запарожскай АЭС, найбліжэйшыя чатыры месяцы сітуацыя там будзе стабільная, лічыць сакратар РНБА.

Чытайце таксама:

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС 

Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com