Золатавалютныя рэзервы за май крыху знізіліся

Яны ўпалі на 96 мільёнаў даляраў і цяпер складаюць 7 млрд 872 мільёны даляраў, паведамляе Нацбанк.

07.06.2023 / 10:12

У красавіку таксама было зніжэнне: на 130 мільёнаў даляраў.

Цяпер Нацбанк не раскрывае, якім чынам растуць ці змяншаюцца рэзервы. Ужо амаль год гэтая статыстыка засакрэчаная.

Згодна з планамі, на канец года ЗВР павінны складаць не менш за 6 мільярдаў даляраў.

Nashaniva.com