Усе жывёлы ў заапарку Новай Кахоўкі загінулі. Выжылі толькі лебедзі і качкі

Усе жывёлы ў заапарку Новай Кахоўкі «Казкова Диброва», акрамя лебедзяў і качак, загінулі, паведамляе валанцёрская арганізацыя Animals.

06.06.2023 / 17:33

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от UAnimals (@uanimals.official)

«Сябры, мы пагутарылі з кіраўніцтвам заапарка «Казкова Диброва» ў акупаванай Новай Кахоўцы. Нам пацвердзілі, што заапарк цалкам затоплены і выратавацца маглі толькі лебедзі і качкі. Чалавек, з якім мы гаварылі, сказаў: «Мы ўсімі сіламі спрабавалі захаваць заапарк у акупацыі. Цяпер яго больш не існуе», — гаворыцца ў паведамленні.

Гэты заапарк адным з першых трапіў пад затапленне пры падрыве дамбы на Кахоўскай ГЭС.

Чытайце таксама:

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС 

Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com