Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Першы спадарожнікавы здымак разбуранай акупантамі Кахоўскай ГЭС апублікавала выданне «Cхемы».

06.06.2023 / 14:52

На свежых спадарожнікавых фота Planet Labs за 6 чэрвеня года бачныя наступствы падрыву Кахоўскай гідраэлектрастанцыі.

У параўнанні са здымкам за 4 чэрвеня відаць, што амаль усё збудаванне гідраэлектрастанцыі было разбуранае».

Кахоўскую ГЭС пабудавалі ў 1950-х, гэта адна з найбуйнейшых гідраэлектрастанцый свету. На беразе Кахоўскага вадасховішча размяшчаецца Запарожская АЭС, яна ахалоджвалася яго вадой.

Узровень вады ў Дняпры ніжэй за яе можа падняцца на 12 метраў, паведамляюць у адміністрацыі Херсонскай вобласці. Гэта вышыня пяціпавярховага дома.

Смяротная небяспека пагражае ўкраінскім байцам, якія за апошнія месяцы ўзялі пад кантроль балоцістыя астравы на левым беразе Дняпра.

Разліў Дняпра ніжэй за ГЭС робіць немагчымым яго фарсіраванне там. У той жа час разбурэнне плаціны спыніць паступленне вады ў Паўночна-Крымскі канал, што азначае праблемы ў водазабеспячэнні Крыма нават пасля яго вызвалення.

Цалкам наступствы падрыву ГЭС цяжка пралічыць. У прыватнасці, застаецца без ахалоджання Запарожская АЭС, гэта стварае пагрозу яе аварыйнага спынення.

Чытайце таксама:

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Ідзе тэрміновая эвакуацыя

Вада бяжыць шырокім патокам: відэа з разбуранай расейцамі Кахоўскай ГЭС

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com