У Мінску работнікі МНС выратавалі качанятаў, якія праваліліся ў каналізацыйны люк

Здарэнне адбылося ў мікрараёне Лебядзіны а 6-й раніцы 2 чэрвеня.

06.06.2023 / 10:08

Стэфанія Кастэнка звярнула ўвагу на тое, што качка бегае вакол ліўневай каналізацыі, заглядае ў люк і адчайна крычыць. Дзяўчына зірнула ўніз і пабачыла ўнутры вывадак качанят.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Ангельское сердце (Минск) (@help_animals_belarus)

Мінчанка патэлефанавала ў МНС, ратавальнікі хутка прыехалі. Дасталі рашотку, спусціліся ўнутр і дасталі качанятаў. А потым злавілі маму-качку, каб данесці да бліжэйшага вадаёма.

Ратавальнікі зазначылі, што ўпершыню бачаць такую адказную маму-качку.

Чытайце таксама:

На «Беларуськаліі» проста ў цэх завітаў бабёр ВІДЭА

Nashaniva.com