Слонімскага праграміста асудзілі да двух з паловай гадоў «хіміі» за «паклёп» на Лукашэнку

25 траўня ў судзе Слоніма і Слонімскага раёна да двух з паловай гадоў абмежавання волі асудзілі 40-гадовага Аляксандра Лагуту паводле ч. 2 арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), піша «Вясна».

05.06.2023 / 19:34

Падчас пасяджэння Аляксандра вінавацілі ў тым, што ў 2020 годзе ён апублікаваў тры каметары ў тэлеграм-чаце «Слоним для жизни». Іх бок абвінавачання палічыў «загадзя ілжывай інфармацыяй», якая «зневажае гонар і годнасць Лукашэнкі».

У каментарах, апроч астатняга, Аляксандр казаў пра нацыянальны страйк і крадзеж Лукашэнкам у народа права выбіраць.

Аляксандр тлумачыў, што на момант напісання каментароў лічыў, што выбары былі праведзеныя несумленна. Аляксандр Лагута прызнаў віну і раскаяўся. 

Nashaniva.com