Стала вядома, як зменіцца другая паліклініка ў Мінску

Другая раённая паліклініка знаходзіцца на скрыжаванні Якубоўскага—Адзінцова. Яе закрылі на рэканструкцыю, дэмантаж будынка выкананы ўжо на 70%. Ад старога корпуса будаўнікі пакінуць толькі апорны каркас і вонкавыя сцены, паведамляе тэлеграм-канал ДВА «Мінскбуд».

05.06.2023 / 16:51

 

У працэсе рэканструкцыі паліклініку мадэрнізуюць: пераплануюць ўнутраную прастору, прыбудуюць аднапавярховы блок МРТ, фасад ўцяпляць і зробяць камбінаваным — керамаграніт плюс лёгкая тынкавая сістэма і вітражы, ўсталююць пандусы і пад'ёмнік для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Таксама тут абсталююць паркоўку на 28 месцаў, азеляняць тэрыторыю.

Рэндар з канала @minskstroybelarus

Абноўленая паліклініка зможа прымаць у змену каля 1200 пацыентаў — жыхароў Фрунзенскага раёна. Тут будуць працаваць 590 чалавек медперсаналу.

Чытайце таксама:

Рэканструкцыю часткі Ракаўскага прадмесця завершаць ужо сёлета

Вырасла колькасць тых, хто купляе жыллё ў крэдыт

У Драздах на продаж выставілі новы дом за тры мільёны даляраў. Што ў ім?

Nashaniva.com