Да і пасля: як жыве сабака Эльза, якая страціла гаспадароў з-за абстрэлу Львоўшчыны

У сакавіку сацсеткі абляцела фота сабакі Эльзы, якая ляжала на руінах дома пасля гібелі гаспадароў у выніку абстрэлу Львоўшчыны. Той абстрэл забраў жыцці 5 чалавек.

05.06.2023 / 16:10

Эльзу знайшлі на руінах пасля абстрэлу 9 сакавіка

У Эльзы была кантузія, рана ў вобласці шыі і сківіцы, траўмаваная лапа і кровазліццё ў вочы, піша «Украінская праўда».

На шчасце, Эльза ачуняла і знайшла новы дом.

«Эльза нядаўна пераехала ў Нямеччыну. Там яна будзе жыць у новай сям'і з гаспадыняй Вольгай Ферт.

Хай у іх усё складваецца! Пажадаем Эльзы спакойнага і шчаслівага жыцця! А ўсе нелюдзі, якія прычыняюцца да пакут людзей і жывёл ва Украіне, абавязкова будуць пакараныя», — кажуць зоаабаронцы.

Зараз у Эльзы новая сям'я

У выніку ракетнага ўдару па Львоўшчыне 9 сакавіка загінулі 5 чалавек. Сабаку Эльзу выратавалі валанцёры разам з суседскімі аўчаркамі, гаспадары якіх таксама загінулі.

Эльза будзе жыць у Нямеччыне

Валанцёрка Юлія Радлінская, якая займалася Эльзай, распавяла, што ахвотных дапамагчы сабаку было вельмі шмат.

У ноч на 29 верасня мінулага года расейцы таксама абстралялі жылыя дамы ў Дняпры. На руінах аднаго з дамоў знайшлі сабаку па імені Крым, які плакаў.

Сабака Крым чакае на руінах дома ва ўкраінскім горадзе Дняпро, пад якімі ляжаць яго забітыя гаспадары. Фота Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Украіны

Жывёліну забралі на рэабілітацыю, але за паўтара месяца сабака, які меў кантузію і сардэчную недастатковасць, памёр.

Чытайце таксама:

Патрон стаў першым у гісторыі «Сабакам добрай волі» ЮНІСЕФ

Ва Украіне з'явілася яшчэ адна зорка сацсетак. Гэта кошка Аза, якая жыве на паўразбуранай расейцамі падстанцыі

Зорка інстаграма ўкраінскі кот Сцяпан цяпер жанаты

Nashaniva.com