Адзін з беларускіх інтэрнет-праектаў спыніў існаванне

Прыпыніў дзейнасць праект The Village Беларусь.

05.06.2023 / 15:15

«З вялікім шкадаваннем і любоўю да праекта, я і ўся каманда The Village Беларусь пакідаем яго, а само выданне пераходзіць у стадыю гібернацыі з-за адсутнасці фінансавання. Шэсць гадоў мы змагаліся за зручны і свабодны горад, супраць рэжыму і бязмежжа ўладаў. Да блакавання і прызнання экстрэмістамі налічылі паўтара мільёна карыстальнікаў у месяц. Дзякуй за тое, што былі з The Village. Мінск наш!», — напісала ў сацсетках галоўны рэдактар Жэня Сугак.

Прадукцыю і сацсеткі The Village Беларусь прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі 12 снежня 2022 года.

Nashaniva.com