У выніку ўварвання Расіі ва Украіну загінулі 485 дзяцей

У выніку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіне загінулі 485 дзяцей. Агулам пацярпела больш за 1490 дзяцей, паведамляюць у офісе генеральнага пракурора.

05.06.2023 / 14:47

У Харкаве паставілі помнік загінулым ва Украіне дзецям

З 24 лютага 2022 года ва Украіне больш за 1005 дзяцей атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, піша «Украінская праўда».

Па даных ювенальных пракурораў 387 дзяцей лічацца зніклых без вестак.

Адзначаецца, што лічбы не канчатковыя, бо працягваецца работа па ўстанаўленні колькасці пацярпелых у месцах вядзення баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

Больш за ўсё дзяцей пацярпела ў:

Таксама 19 505 дзяцей былі дэпартаваныя ў РФ. З іх 13 244 — знойдзеныя, а 371 дзіця — вернутае дадому.

Nashaniva.com