Палітзняволены тэхнік-праграміст Алег Гармазінскі адбыў тэрмін і выйшаў на волю

У кастрычніку 2021 года суддзя Аляксей Крапачоў прызначыў Алегу два гады ў калоніі агульнага рэжыму за «абразу Лукашэнкі» (арт. 368 КК).

05.06.2023 / 14:29

Алег Гармазінскі

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у тэлеграм-канале некалькі паведамленняў зняважлівага характару, якія ўтрымлівалі негатыўныя ацэнкі Лукашэнкі, піша «Вясна».

15 снежня 2022 года ў судзе Стаўбцоўскага раёна адбыўся разгляд яшчэ адной справы супраць Алега. Мужчыну прызналі вінаватым у «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і прызначылі два гады зняволення, а таксама 1000 рублёў кампенсацыі «пацярпеламу» міліцыянту. Па сукупнасці спраў агульны прызначаны тэрмін не змяніўся.

Стала вядома, што сёння Алег выйшаў на волю, цалкам адбыўшы свой тэрмін.

Чытайце таксама:

Былы палітвязень Іван Андрушойць з'ехаў з Беларусі

Палітзняволеная Ірына Гарашына цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю

Nashaniva.com