У Лідскім РАУС памёр 37-гадовы паэт

У Лідскім РАУС на выходных раптоўна памёр 37-гадовы мясцовы паэт, удзельнік фестываляў сучаснага мастацтва Дзмітрый Сарокін.

05.06.2023 / 12:40

Дзмітрый Сарокін. Фота з сацсетак

Пра гэта напісаў у твітары праваабаронца Сяргей Сыс са спасылкай на знаёмага загінулага. Гэтую інфармацыю пацвердзіла крыніца «Медыязоны».

Прычына, па якой Дзмітрый Сарокін аказаўся ў РАУС, невядомая. Аднак, як распавёў знаёмы Дзмітрыя, сілавікі затрымлівалі яго раней, і здымалі з ім відэа.

Прычына смерці Дзмітрыя невядомая. Пахаванне прызначанае на аўторак.

Nashaniva.com