У грамадзяніна Літвы на мяжы канфіскавалі 10 тысяч куль — ДПК

Інцыдэнт здарыўся на памежным пераходзе «Лоша» 2 чэрвеня, паведамляе Памежны камітэт.

05.06.2023 / 10:31

Скрыншот відэа

26-гадовы хлопец перасякаў мяжу на аўтамабілі. У машыне былі абсталяваны схованкі, у якіх памежнікі выявілі боепрыпасы да агнястрэльнай зброі. Усяго літовец спрабаваў завезці ў Беларусь 10 тысяч куль маркі Lapua і больш за 2 тысяч гільзаў марк Lapua Magnum.

Знойдзеныя боепрыпасы канфіскаваныя для правядзення экспертызы. Праводзіцца праверка.

У Дзяржпагранкамітэце нагадалі, што за незаконныя дзеянні ў дачыненні да боепрыпасаў і іх перамяшчэнне праз мяжу максімальная адказнасць прадугледжвае пазбаўленне волі да сямі гадоў.

Чытайце таксама:

У Брэсце затрымалі за спробу хабару памерам больш за 1 мільён рублёў

Кіроўца ў Мінску ўрэзаўся ў дрэва. Машына ўсмятку

Nashaniva.com