Пачаліся баі ў раёне Урэмееўскага выступу — кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі
У ноч на 5 чэрвеня Мінабароны Расіі паведаміла пра маштабны наступ УСУ на паўднёваданецкім кірунку.
05.06.2023 / 09:30
Фота ілюстрацыйнае. Мінабароны Украіны
З самай раніцы 5 чэрвеня аднавіліся актыўныя баі ў раёне Урэмееўскага выступу, якія пачаліся напярэдадні, паведаміў члена акупацыйнай адміністрацыі Запарожскай вобласці Уладзімір Рогаў у тэлеграм-канале. З ягоных слоў, украінскі бок «кінуў у атаку яшчэ большыя сілы, чым учора, падышоўшы да спробы прарыву больш маштабна і арганізавана».
У ноч на 5 чэрвеня Мінабароны Расіі паведаміла пра маштабны наступ УСУ на паўднёваданецкім кірунку, які нібыта ўдалося адбіць сіламі «Усходняй» групоўкі войскаў.
Напярэдадні Рогаў паведаміў, што ўкраінскія войскі, у тым ліку польскія наёмнікі, спрабавалі прарваць фронт на Запарожскім кірунку. Яны прасунуліся на 400 м, але нібыта расійскія сілы адкінулі іх назад, сцвярджаў ён. Пазней Рогаў удакладніў, што баявыя сутыкненні ў раёне выступу працягваліся больш за восем гадзін.
Чытайце таксама:
«Планы любяць цішыню» — Мінабароны Украіны
Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША
Зяленскі: Контрнаступ — не кіно, не скажу, як вы яго ўбачыце