Расійскі ваенкар Рыбар паведамляе пра баі на паўднёва-данецкім напрамку

Паводле яго, 4 чэрвеня на мяжы Запарожскай вобласці і так званай «ДНР» некалькі штурмавых груп УСУ пачалі атаку ў раёне Урэмеўскага выступу на Навадараўку і Раўнопаль, а таксама Няскучнае і Благадатнае.

04.06.2023 / 19:15

Паведамляецца, што УСУ змаглі выцесніць расійскія падраздзяленні з некалькіх апорных пунктаў, уклініўшыся на адлегласць ад 500 метраў да 3 км у Раўнопаль і Няскучнае.

Ваенкар таксама дадае, што цяпер расійскія артылерысты, разлікі супрацьтанкавых ракетных комплексаў і мінамётаў, а таксама авіяцыя вядуць агонь па УСУ.

Незадоўга да з'яўлення гэтай інфармацыі намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр апублікавала відэа, імаверна, пра пачатак контрнаступу УСУ, з подпісам: «Планы любяць цішыню. Аб'явы пра пачатак не будзе».

Чытайце таксама:

У Белгародскай вобласці РДК узяў у палон расійскіх вайскоўцаў і прапануе губернатару перамовы

Страты УСУ ў Бахмуце ў сем з паловай разоў меншыя, чым у расіян — Данілаў

Польскі добраахвотніцкі корпус браў удзел у аперацыі ў Белгародскай вобласці — СМІ

Nashaniva.com