Контрнаступ Украіны будзе вельмі магутным — генерал ЗША

Амерыканскі генерал, былы дырэктар ЦРУ Дэвід Петрэус перакананы, што ўкраінскі контрнаступ будзе вельмі магутным, а сілы абароны Украіны падчас яго «дасягнуць агульнавайсковага эфекту».

04.06.2023 / 07:54

Фота: Мінабароны Украіны

«Я мяркую, што контрнаступ (Украіны) будзе вельмі магутным. Я думаю, што яны дасягнуць агульнавайсковага эфекту, гэта значыць яны будуць паспяхова праводзіць агульнавайсковыя аперацыі. Сілы абароны Украіны будуць працаваць зладжана і комплексна. Яны будуць выконваць розныя задачы. Сярод іх — размініраванне, прарывы, супрацьпаветраная абарона для абароны войскаў. Будуць прымяняць сродкі радыёэлектроннай барацьбы, наладжваць лагістыку і працаваць пры падтрымцы артылерыі і мінамётаў», — цытуе словы генерала «Украінская праўда».

Генерал дадаў, што ўкраінскія абаронцы «маюць намер вызваліць сваю краіну».

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запэўніў, што па стане на сёння Украіна ўжо гатовая да контрнаступу.

Чытайце таксама:

Зяленскі заявіў, што ўкраінская армія гатовая да контрнаступу, а Кіеў разлічвае ўступіць у НАТА пасля вайны

Зяленскі: Контрнаступ — не кіно, не скажу, як вы яго ўбачыце

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Nashaniva.com