«Аль-Хіляль» абвесціць пра пераход Месі ў наступны аўторак — СМІ
Ліянель Месі можа перабрацца ў Саудаўскую Аравію.
04.06.2023 / 07:11
Ліянэль Месі. Фота: Peter David Josek / AP
Каманда Саудаўскай Аравіі «Аль-Хіляль» мае намер абвясціць пра падпісанне кантракту з Ліянелем Месі ў наступны аўторак, 6 чэрвеня, паведамляе sport.es
Учора аргенцінец правёў свой апошні матч за ПСЖ: ён выйшаў на поле супраць «Клермона».
За ПСЖ Месі згуляў 75 матчаў, забіў 32 галы і зрабіў 35 выніковых перадач, двойчы стаўшы чэмпіёнам Францыі.
Раней паведамлялася, што аргенцінец можа вярнуцца ў «Барселону», або перабрацца ў «Інтэр» Маямі.
Чытайце таксама: