Сёлета ў школах і гімназіях горада Мінска адкрыюцца авіяцыйныя класы. Дзе яны будуць і чым адметнае навучанне

Сёлета ў некаторых школах і гімназіях сталіцы адкрыюцца спецыяльныя авіяцыйныя класы. Пра гэта новаўвядзенне паведамілі АНТ у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

03.06.2023 / 18:41

 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: БЕЛТА 

Такія класы адкрыюць гімназія № 10 — з 10-га класа, сярэдняя школа № 218 — з 7-га класа, сярэдняя школа № 46 — з 5-га класа, сярэдняя школа № 226 — з 5-га класа, — прыводзіцца пералік устаноў адукацыі.

У праграме навучання у авіяцыйных класах будзе зроблены ўпор на вывучэнне матэматыкі і англійскай мовы, а таксама будуць арганізаваныя факультатыўныя заняткі. Адной з адметных рыс стане форменнае адзенне для вучняў, удакладнілі ў Мінадукацыі.

Вучань любой школы сталіцы можа звярнуцца ў пералічаныя вышэй установы адукацыі.

Чытайце таксама:

«Узялі старыя табліцы ЦТ». Як пералічылі балы на ЦЭ, хоць гэта і забаронена заканадаўствам

Мінадукацыі: Адзнакі на ЦЭ перагляду не падлягаюць. Апеляцыю падаць нельга

У скандал з цэнтралізаваным экзаменам свае пяць капеек уставіў Лукашэнка

Nashaniva.com