Зяленскі: Контрнаступ — не кіно, не скажу, як вы яго ўбачыце

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што вынікам контрнаступу павінна быць вызваленне ўкраінскіх тэрыторый, і калі ён будзе адбывацца, гэта будзе адчувальна.

02.06.2023 / 17:54

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Гэта не кіно, мне складана сказаць, як вы ўбачыце контрнаступ. Галоўнае, каб гэта ўбачыла Расія, і не толькі ўбачыла, а адчула. А асабліва мы гаворым пра тыя войскі, якія акупавалі нашу тэрыторыю. Дэакупацыя нашых тэрыторый — гэта і ёсць вынік контрнаступу. Калі гэта адбудзецца, вы зразумееце, што гэта адбываецца», — сказаў прэзідэнт Украіны падчас сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Эстоніі Аланам Карысам.

Чытайце таксама:

Украінскія войскі пачалі падрыхтоўку да контрнаступу — CNN

Прыгожын: Контрнаступ украінцаў ужо ідзе поўным ходам

Зяленскі верыць у перамогу Украіны да выбараў у ЗША 2024 года

Nashaniva.com