Сіноптыкі паабяцалі на сёння доўгачаканы дождж, хоць і кароткачасовы

Дажджоў не было два тыдні. І тое 17 мая ён прайшоў адзін раз пасля доўгага перапынку. На абсалютнай большасці тэрыторыі краіны ўведзена забарона на наведванне лясоў.

02.06.2023 / 07:37

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

Белгідрамет паведамляе, што сёння па ўсходзе і поўначы на большай частцы, а на астатняй тэрыторыі месцамі кароткачасовыя дажджы. Па паўднёвым усходзе ў асобных раёнах навальніцы.

Днём ад + 10°C па поўначы да +26°C па паўднёвым усходзе.

У Мінску сёння воблачна з праясненнямі. Месцамі па горадзе кароткачасовыя дажджы (імавернасць ападкаў 60-70%).

Раніцай +12..+14°С, днём + 13..+15°C, вечарам + 11..+13°С.

Забарона ўведзена ў 109 са 118 раёнаў. Карта Мінлясгаса

Nashaniva.com