Чатырохгадовы хлопчык у Слуцку выпіў абястлушчвальнік

Увечары 29 мая ў слуцкую бальніцу даставілі хлопчыка, якому быў пастаўлены дыягназ «атручэнне пестыцыдамі», піша «Мінск-Навіны». 

01.06.2023 / 19:07

Як аказалася, пакуль 33-гадовы мужчына ў двары прыватнага дома займаўся рамонтам аўто, яго сын выпіў абястлушчвальнік, бутэльку з якім бацька паставіў у адчыненым багажніку.

Мужчына пачуў, як дзіця кашляе, а прыбегшы да яго, убачыў у яго руках бутэльку з рэшткамі абястлушчвальніка. Бацька неадкладна выклікаў хуткую дапамогу. 

Хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі.

Nashaniva.com