«Крычала, вяла сябе агрэсіўна». Стала вядома, што з Аленай Анісім

Яна адседзела 12 сутак.

01.06.2023 / 13:48

Алена Анісім. Фота: «Наша Ніва»

«Хто перажываў, хваляваўся за Алену Анісім і цікавіцца яе лёсам, спадырыня Алена ўжо на волі, адбыла 12 сутак адміністрацыйнага арышту па абвінавачанні ў дробным хуліганстве», — напісала ў сваім фэйсбуку праваабаронца Таццяна Равяка.

«Крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала — усё гэта паважаная навукоўца здзейсніла ў РУУС Першамайскага раёна Мінска).

Зараз Алена з'ехала за горад, падлечваецца.

Па былую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў і кіраўніцу Таварыства беларускай мовы Алену Анісім прыйшлі 17 мая проста ў Акадэмію навук. Куды яе завезлі і ў чым вінавацілі, доўгі час было невядома,

Nashaniva.com