У Мінску шукаюць 12-гадовага хлопчыка. Ён вечарам сышоў з дома і не вярнуўся

Адшукваецца 12-гадовы Максім Кураш.

01.06.2023 / 10:29

31 мая каля 18:00 пакінуў дом на Партызанскім праспекце і накіраваўся ў краму на вуліцы Лізы Чайкінай, адкуль з'ехаў у невядомым кірунку. Некаторы час знаходзіўся ў раёне станцыі метро «Каменная Горка».

Прыкметы: рост 150 см, хударлявага целаскладу, вочы шэра-зялёныя, валасы светла-русыя.

Быў апрануты: зялёная майка з кароткім рукавом (на майцы выява футбольнага мяча і лічба 10), сінія спартыўныя нагавіцы, чорныя сандалі на босую нагу.

Калі вам вядома месцазнаходжанне хлопчыка на фота, просьба паведаміць у Заводскае РУУС Мінска:

Nashaniva.com