Гэта проста казка! Зборная Латвіі выйграла бронзу ЧС па хакеі

У матчы за 3-е месца Латвія ў авертайме выйграла ў каманды ЗША 4:3.

28.05.2023 / 17:49

Латвія вяла ў ліку 1:0, 2:1, потым двойчы прапусціла, але змагла зраўняць лік. Асноўны час скончыўся з лікам 3:3.

Для нашых паўночна-заходніх суседзяў гэта вялікае дасягненне. Яны ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў паўфінал. 

У 20:20 пачнецца фінал Канада — Нямеччына.

Зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не бяруць удзелу ў чэмпіянаце свету. Іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.

Nashaniva.com