У Германіі затрымалі беларуса з крадзенымі шынамі

У нямецкім горадзе Вальдхайм, што знаходзіцца ў нямецкай зямлі Саксонія, затрымалі 26-гадовага беларуса, які вёз у мікрааўтобусе крадзеныя тавары. Пра гэта паведамляе сайт «Беларусь і свет» на аснове паведамлення мясцовай паліцыі.

28.05.2023 / 12:14

Здымак ілюстрацыйны. Фота: facebook.com / polizeibrandenburg

Нямецкія патрульныя спынілі для праверкі серабрысты Ford у цэнтры горада на скрыжаванні вуліц Хаўптштрасэ, Хартхерштрасэ і Вальдштрасэ ў пятніцу 19 мая ў 01:45.

У грузавым адсеку аўтамабіля праваахоўнікі выявілі два камплекты колаў у зборы на лёгкасплаўных дысках, а таксама некалькі шын. З'явілася падазрэнне, што яны скрадзеныя.

Як высветлілася падчас папярэдняга расследавання, вырабы коштам некалькі тысяч еўра былі ўзятыя з тэрыторыі прадпрыемства, што знаходзіцца паблізу. Яны былі канфіскаваныя, а мужчына дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак.

Цяпер у дачыненні да беларуса завялі справу па факце крадзяжу.

Чытайце таксама:

У Беларусі затрымалі кантрабандыстаў з біўнямі мамантаў

У Германіі затрымалі беларуса за перавозку мігрантаў

У Польшчы будуць судзіць беларуса за перавозку мігрантаў

Nashaniva.com