«Не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды СМІ». Мінінфарм не пабачыў парушэнняў закона ў Мукавозчыка, Азаронка і «Жоўтых зліваў»

Былы палітвязень Ілля Міронаў скардзіўся ў Міністэрства інфармацыі Беларусі на прапагандыстаў, якія беспакарана распальваюць варожасць і абражаюць праціўнікаў Лукашэнкі. Але ведамства, якое заблакавала ўсе незалежныя СМІ, раптам згадала пра законы, якія павінны гарантаваць іх свабоду. 

27.05.2023 / 20:49

Ілля Міронаў.

Міністэрства інфармацыі за подпісамі кіраўніка ведамства Пярцова і ягонага намесніка Бузоўскага заяўляюць, што нічога не будуць рабіць з каналам «Жоўтыя злівы», бо ён не зарэгістраваны як сродак масавай інфармацыі, і паўнамоцтвы ведамства на яго не распаўсюджваюцца.

Каб паўплываць на Андрэя Мукавозчыка, Мінінфарм параіў Міронаву звярнуцца непасрэдна ў выдавецкі дом «Беларусь сёння», таму што ведамства не можа вызначаць рэдакцыйную палітыку выдання.

Што тычыцца заяў Азаронка, то тут Мінінфарм зрабіў адпіску, што Міронаў не пацвердзіў, што тое, што было ў тэлеграм-канале СТБ, было і ў эфіры тэлеканала.

Таксама Міністэрства інфармацыі паведаміла гамельчуку, што «не дапускаецца незаконнае абмежаванне свабоды масавай інфармацыі.

Nashaniva.com