Украінскай разведцы перадалі «каштоўную інфармацыю» па выніках дыверсіі ў Белгарадскую вобласць

У выніку аперацыі ў Белгарадскай вобласці, куды 22 мая праніклі прадстаўнікі «Рускага добраахвотніцкага корпуса» і Легіёна «Свабода Расіі», была сабраная важная для ўкраінскай разведкі інфармацыя.

27.05.2023 / 17:48

Па словах прадстаўніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэя Юсава, у выніку аперацыі ў Белгарадскай вобласці была сабраная каштоўная для ўкраінскай вайсковай разведкі інфармацыя, якая па зразумелых прычынах не будзе выдавацца.

Аднак частку гэтых даных, якія ён сцісла ахарактарызаваў як «кароль голы», атрымаў увесь свет.

Як растлумачыў Юсаў, размова ідзе аб знясіленні сілавога апарата Уладзіміра Пуціна і ўразлівасці Расіі да ўнутраных удараў.

Nashaniva.com