Памёр віцебскі краязнаўца, даследчык камуністычных рэпрэсій Уладзімір Іваноў

Яму было 74 гады. У апошнія гады ён сам-насам змагаўся з цяжкай хваробай.

27.05.2023 / 17:29

Па сабе ён пакінуў добрую памяць і некалькі грунтоўных даследаванняў, у тым ліку пра камуністычныя рэпрэсіі на Віцебшчыне ў перыяд з 1918 па 1950-я гады, піша «Віцебская Вясна».

Уладзімір Іваноў шмат гадоў працаваў у органах МУС і на мытні, быў ліквідатарам наступстваў апарыі на ЧАЭС. Калі выйшаў на пенсію, увесь свой вольны час прысвячаў вывучэнню гісторыі роднага краю — хадзіў у вандроўкі, шмат працаваў у архівах, збіраў цікавыя артэфакты, разам з сябрам Пятром Марозавым стварыў на могілках у вёсцы Шэвіна унікальную экспазіцыю пад адкрытым небым, прысвечаную старажытным пахавальным абрадаў крывічоў.

Адной з тэмаў, якія цікавілі даследчыка, былі рэпрэсіі савецкага часу ў дачыненні да жыхароў віцебскага рэгіёну. Некалькі ягоных даследаванняў былі выдадзеныя. Уладзімір Іваноў быў удзельнікам грамадскай ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты», шмат зрабіў для ўшанавання памяці ахвяраў сталінскага тэрору пад Віцебскам.

Nashaniva.com