У Пяскова спыталі, дзе мяжа эскалацыі. Той перавёў стрэлкі на Захад

Карэспандэнт Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі спытаў у прэс-сакратара прэзідэнта Расіі, дзе мяжа эскалацыі і да чаго ўсё рухаецца.

27.05.2023 / 16:45

Той сышоў ад адказу і пераклаў адказнасць на Захад.

«Цяжка сказаць, дзе мяжа, мяжа павінна па ідэі дыктаваць розум краінам калектыўнага Захаду, але, на жаль, гэта не адбываецца. Відавочна, што кожны дзень расце ступень прамой і ўскоснай уцягнутасці краін калектыўнага Захаду ў гэтым канфлікце.

Гэта можа расцягнуць канфлікт па часе, але гэта не можа змяніць сітуацыю карэнным чынам», — адказаў Пяскоў.

Ён дадаў, што Расія будзе працягваць «ваенную аперацыю».

Калі раней расійскія ўлады абвінавачвалі Украіну ў нежаданні мірных перамоваў, то цяпер адкрытым тэкстам кажуць, што размаўляць з цяперашнімі ўкраінскімі ўладамі не збіраюцца і што вайна будзе «без канца».

Чытайце таксама:

У Крамлі выступілі супраць замарожвання канфлікту ва Украіне

Мядзведзеў пагражае Украіне вайной без канца

Nashaniva.com