Вучыч саступіў месца Вучавічу

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч сышоў з пасады старшыні кіруючай «Сербскай прагрэсіўнай партыі» на фоне пратэстаў.

27.05.2023 / 15:40

Аляксандр Вучыч.

Вучыч узначальваў СПП 11 гадоў. Пасля масшутынгаў у школе ў Бялградзе і каля горада Младэнавац пачаліся пратэсты, якія прывялі да адстаўкі. 

Сербскі прэзідэнт прапанаваў прызначыць лідарам партыі міністра абароны Мілаша Вучавіча. Вучыч назваў яго чалавекам, адданым «ідэі незалежнай, незалежнай і квітнеючай Сербіі».

Nashaniva.com