Палітзняволеная Марыя Несцерава выйшла на волю

Яна была за кратамі два з паловай гады.

27.05.2023 / 12:00

Марыя скончыла факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. Вядома, што яна каля васьмі гадоў прапрацавала ў Мінскай рэгіянальнай і цэнтральнай мытні старшай інспектаркай. Яна звольнілася з мытні каля дзесяці гадоў таму, піша «Вясна».

Яе затрымалі 23 кастрычніка 2020 года і абвінавацілі ва ўдзеле ў мітынгах, распаўсюдзе ўлётак і газет, а таксама ўдзеле ў тэлеграм-каналах і чатах. Менавіта перапіскі з чатаў і ляглі ў аснову абвінавачвання. Акрамя гэтага, на судзе Марыя заявіла, што падчас затрымання сілавікамі яе збілі, вынікам чаго стала ЧМТ. Жанчыне прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У зняволенні жанчына адбыла 2 гады, 7 месяцаў і 4 дні.

Nashaniva.com