Залужны: Прыйшоў час вяртаць сваё

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Валерый Залужны апублікаваў відэа з украінскімі вайскоўцамі, якія просяць «блаславіць рашучы наступ».

27.05.2023 / 09:33

«Час вяртаць сваё. Гэта малітва за вызваленне Украіны. З такімі словамі і думкамі нашы гераічныя воіны ідуць у наступ, каб вызваліць Украіну ад расійскіх акупантаў і падняць сцяг Перамогі».

Залужны распавёў, што на стварэнне відэароліка аўтараў натхніла Малітва ўкраінскага нацыяналіста, напісаная Восіпам Машчакам у 1920-х гадах, але тут тэкст іншы.

Nashaniva.com