З панядзелка пачынаюцца новыя раскопкі на месцы старога Менска. І ў іх можна ўзяць удзел любому

З панядзелка, 29 мая, стартуюць новыя археалагічныя раскопкі ў старым Менску, на замчышчы і селішчы XI стагоддзя, дзе пачыналася менская гісторыя. Гэта ўнікальная магчымасць дакрануцца да прадметаў, якія праляжалі ў зямлі 1000 год!

26.05.2023 / 23:21

Фота ілюстрацыйнае

Графік на наступны тыдзень — з панядзелка па суботу ўключна, прыкладна з 10.00 да 16.00. Паўдзельнічаць можа любы ахвотны.

Праўда, малых дзяцей (да 10 гадоў) браць з сабой не рэкамендуецца, паколькі праца руцінная і патрабуе пільнасці. Пры сабе трэба мець працоўнае адзенне і абутак, рукавіцы, ссабойку, пітную ваду. Рыштунак (рыдлёўкі, шкрабкі) выдаецца на месцы.

Перад тым як ехаць, лепей у працоўны час напярэдадні патэлефанаваць і ўдакладніць, ці будуць заўтра раскопкі, бо часам з-за дажджу работы адмяняюцца.

Даязджаць трэба да сядзібы «Стары Менск» і на месцы тэлефанаваць па кантактным нумары. Раскопкі будуць адбывацца за 200 метраў ад сядзібы. Кантактны тэлефон: +375295782375.

Чытайце таксама:

Падчас раскопак на Менцы знайшлі артэфакты X-XII стагоддзяў

У Мсціславе ў гэтым годзе распачнуць рэканструкцыю забудовы XII—XIV стагоддзяў на Замкавай гары

«Не трэба мяне хаваць з помпай, я ж не на вайну іду». Якія загадкі тояць тастаменты і эпітафіі часоў ВКЛ?

Nashaniva.com