УСУ нанеслі ўдар па акупаваным Марыупалі

У раёне «Азоўсталі» ў акупаваным Марыупалі прагучалі выбухі. Спачатку пра гэта паведамілі ў сацсетках, а пасля пацвердзілі сілавікі так званай «ДНР».

26.05.2023 / 21:14

Удар нібыта быў нанесены сіламі УСУ дзвюма дальнабойнымі ракетамі.

Відэа патрапляння ракет апублікавала Марыупальская гарадская рада:

«Папярэдне вядома пра траплянне ў раёне «Азоўсталі», там вялікі слуп дыму. <…> Чакаем добрых навін», — напісалі законныя гарадскія ўлады.

Nashaniva.com