Кітай патрабуе пакінуць за Расіяй акупаваныя тэрыторыі Украіны — WSJ

Кітай настойвае на тым, каб Расія захавала за сабой акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на чыноўнікаў, знаёмых з вынікамі еўрапейскага турнэ кітайскага пасланца-«міратворца» Лі Хуэя.

26.05.2023 / 16:44

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін з кітайскім пасланцам Лі Хуэем

Наведаўшы Варшаву, Берлін, Парыж і Брусель, кітайскі дыпламат, колішні амбасадар у Маскве, заклікаў як мага хутчэй скончыць расійска-ўкраінскі канфлікт і не дапусціць да яго разрастання, расказалі крыніцы WSJ.

Аднак, адзначае выданне, кітайскі дыпламат атрымаў у Еўропе «халаднаваты прыём».

Чытайце таксама:

Кітай аддаў перавагу Туркменістану перад Расіяй у буйным трубаправодным праекце — СМІ

Замест Кітая: Apple падпісала вялікі кантракт на вытворчасць чыпаў у ЗША. Пекін пакрыўдзіўся

Алейнік спадзяецца, што кітайцы пры арганізацыі перамоў паміж Украінай і Расіяй не забудуць і пра рэжым Лукашэнкі

Nashaniva.com