Жыхар Ліды 15 гадоў гвалтаваў сваіх непаўналетніх падчарак

Устаноўлена больш за 50 эпізодаў.

26.05.2023 / 14:37

Па даных следства, 57-гадовы мужчына з 2007 года па 2022 год прымушаў дачок сваіх сужыцелек да «дарослых адносін». Як пазней высветлілі следчыя ахвярамі сэксуальнага гвалту сталі таксама сяброўкі і сваячкі дзяўчынак, паведамляе СК.

Устаноўлена больш за 50 эпізодаў злачыннай дзейнасці педафіла. Пацярпелыя тлумачылі, што злачынствы ў дачыненні да іх здзяйсняліся, калі мамы знаходзіліся на працы.

Мужчыну асудзілі на 18 гадоў. Раней яго судзілі за забойства.

Чытайце таксама:

Пад Мінскам здарыўся моцны пажар

Беларус паеў хатніх марынаваных агуркоў з памідорамі і ледзь не памёр

На пажары ў Пінскім раёне загінула маці з двума малымі дзеткамі

Nashaniva.com