Пад Мінскам здарыўся моцны пажар

Здарэнне адбылося сёння раніцай у Калодзішчах.

26.05.2023 / 08:34

Гарэў склад, ён цалкам знішчаны, згарэлі і грузавая і легкавая машыны, што былі прыпаркаваныя побач, паведамляе МНС.

Пажар быў плошчы 3500 квадратных метраў. Пацярпеў адзін чалавек. З апёкамі ён дастаўлены ў бальніцу.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Nashaniva.com