Уначы абстралялі Белгарадскую вобласць — губернатар

Пра абстрэл паведаміў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

26.05.2023 / 07:53

Вячаслаў Гладкоў. Фота: прэс-служба ўрада Белгарадскай вобласці

«Ноч у Белгарадскай вобласці, у параўнанні з папярэднімі, прайшла досыць спакойна. Так, былі абстрэлы: Грайваранскі, Шэбекінскі, Белгарадскі, Валаконаўскі раёны і акругі. Абышлося, дзякуй богу, без ахвяр і пацярпелых. Ёсць пашкоджанне адміністрацыйнага будынка адной з камунальных службаў. Зараз з раніцы абыход. Пройдзем, спецыялісты паглядзяць. Адразу пачнем аднаўленне», — напісаў ён.

Чытайце таксама:

У цэнтры Краснадара адбыўся выбух

Nashaniva.com