Вызначыліся першыя паўфіналісты ЧС па хакеі

Імі сталі зборныя Нямеччыны і ЗША.

25.05.2023 / 18:47

Зборная ЗША пакуль не прайграла ніводнага матча на чэмпіянаце. Фота iihf.com

ЗША выйгралі ў Чэхіі з лікам 3:0, а Нямеччына досыць сенсацыйна перайграла Швейцарыю 3:1. У групавым турніры Нямеччына фінішавала на 4-е месцы, а Швейцарыя была ў сваёй групе першай. 

У 20:20 пачнуцца матчы Канада — Фінляндыя і Латвія — Швецыя.

Паўфіналы пройдуць у суботу, матч за 3-е месца і фінал — у нядзелю. Паўфіналы і фінал будуць згуляныя ў Тамперэ.

Нагадаем, што зборныя Беларусі і Расіі другі год запар не ўдзельнічаюць у чэмпіянаце свету, бо іх адхілілі з-за вайны ва Украіне.

Nashaniva.com