Прэзентацыя кнігі «Казік з Каменнай Горкі» ў Варшаве

Кніга Алеся Кудрыцкага «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Гораду» адбудзецца ў суботу на Міжнародным кніжным кірмашы ў варшаўскім Палацы культуры і навукі.

25.05.2023 / 14:04

«Дарагія сябры і сябровачкі! Запрашаю ў гэтую суботу на прэзентацыю маёй кнігі для дзяцей «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Гораду» на Міжнародным кніжным кірмашы ў варшаўскім Палацы культуры і навукі (тая самая савецкая высотка на на метро Centrum). Кожны наведнік атрымае подпіс аўтара з пажаданнямі і падаруначак», — напісаў у сваім фэйсбуку аўтар.

Калі? Субота (27 мая) 10:30—11:55

Дзе? Палац культуры і навукі, уваход з боку вуліцы маршалкоўскай

Вялікі беларускі кніжны павільён №168 (Sala Ratuszowa)

Кнігу можна купіць і ўлюбы іншы дзень (выстава пачалася ў чацвер, а скончыцца ў нядзелю).

Чытайце таксама:

Беларускіх кнігароў запрасілі ў Варшаву на міжнародны кніжны кірмаш

Nashaniva.com