Абсалютны рэкорд. Ілжэследчыя выманілі ў мінчанкі больш за мільён рублёў

Жанчына аддала не только свае грошы, але і грошы кампаніі.

25.05.2023 / 09:07

Пачалося ўсё традыцыйна: 5 мая ў месенджары 58-гадовай жанчыне патэлефанаваў невядомы.

Мужчына прадставіўся супрацоўнікам Следчага камітэта і паведаміў, што ашуканцы спрабуюць аформіць крэдыт на яе імя, паведамляе СК.

Ён сказаў, што неабходна ў самыя кароткія тэрміны адмяніць заяўку, а наяўныя грашовыя сродкі на банкаўскіх картах застрахаваць.

Выконваючы ўказанні махляроў, мінчанка перавяла на падкантрольныя ім рахункі ўсе свае грошы, а таксама сродкі кампаніі, дырэктарам якой яна з'яўляецца.

Усяго зламыснікам удалося завалодаць больш за 1 250 000 рублёў.

Nashaniva.com