У Вільні забудоўшчыка аштрафавалі на 141 тысячу еўра за спілаваны векавы дуб

Мэрыя Вільні вынесла рашэнне аб штрафе ў суме 141 тысяча еўра для забудоўшчыка, які спілаваў векавы дуб у цэнтры горада, паведамляе Delfi.

24.05.2023 / 23:04

Спілены дуб у Вільні. Фота: Marius Morkevičius / ELTA 

Паводле мэра Вільні Валдаса Бенкунскаса, кошт аднаўлення зялёных насаджэнняў абыдзецца менавіта ў такую ​​суму, па падліках муніцыпалітэта.

«Сцвярджаць, быццам дэталёвы план дае ім права на спілоўванне дрэва — поўны абсурд, паколькі, па-першае, па законе не дэталёвы план дае такое права, патрэбны асобны дазвол. Ім такі дазвол не выдаваўся, не было ніякіх надзей на тое, што яго выдалі б, гэта маніпуляцыі і спробы выкруціцца з сітуацыі», — сказаў мэр. Ён заўважыў, што муніцыпалітэт стаіць на сваім — было здзейснена злачынства.

Стогадовы дуб у цэнтры літоўскай сталіцы быў спілаваны 20 мая. Гэта выклікала абурэнне гараджан, якія нават сталі запальваць свечкі на месцы здарэння.

Nashaniva.com