Сілавікі затрымалі мужа з жонкай і цесцям — вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах

Відэа з затрыманымі з'явілася на канале сілавікоў.

24.05.2023 / 20:57

Яўген Грынькоў. Фота: сацсеткі

Яўген Грынькоў быў фанатам футбольнай каманды МТЗ-РІПО.

Сілавікі пішуць, што прыйшлі да яго «падчас адпрацоўкі асоб, якія раней знаходзіліся ў радыкальных каляфутбольных групоўках».

У відэа таксама паказваецца яго цесць. Сілавікі пішуць, што затрымалі і жонку Яўгена. Маладая сям'я жыла ў Мінску.

Як вынікае з відэа, сям'ю затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту і выхадзе на праезную частку падчас маршаў. Мяркуючы па фота, размова можа ісці пра ўдзел у вялікім маршы 16 жніўня 2020 года.

Калі адбылося затрыманне, невядома. Мяркуючы па паведамленні сілавікоў, можа быць заведзена крымінальная справа.

Nashaniva.com