МАРГ «карэктуе» сістэму рэгулявання цэнаў, але захавае яе да канца года

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў расказаў журналістам аб тым, як будуць карэктаваць сістэму рэгулявання цэн, перадае БЕЛТА.

24.05.2023 / 17:12

Пастановай урада нумар 713 у мінулым годзе была ўведзена новая сістэма рэгулявання цэн. Адбылося гэта пасля таго, як у кастрычніку Лукашэнка загадаў спыніць цэны.

У гэтым годзе ў Беларусі створана экспертная рабочая група для рэалізацыі пастановы. 

«Яна генеруе ідэі па трансфармацыі дзеючай сістэмы цэнавага рэгулявання ў нейкі іншы механізм, выпрацоўвае альтэрнатыўныя прапановы. Гэта глабальная задача. Пакуль мы таксама працуем над удасканаленнем падыходаў на бягучы перыяд, пакуль пастанова нумар 713 будзе яшчэ дзейнічаць», — сказаў Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, сёлета пастанову адмяняць не плануецца. 

«Мы будзем працаваць па ім увесь год, таму што задача стаіць вельмі напружаная — забяспечыць 7-8 працэнтаў інфляцыі па выніках года. Новая сістэма цэнавага рэгулявання даказала сваю эфектыўнасць. З таго моманту, калі была прынята гэта пастанова, інфляцыя замарудзілася на 12,7%», — сказаў міністр.

Тым не менш, паводле яго, наспела неабходнасць «удасканаліць падыходы». 

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся з 6 кастрычніка ўвесці забарону на павышэнне цэн у краіне. Гэта ледзь не прывяло да калапсу ў гандлі. Пазней МАРГ уводзіў паслабленні ў такой сістэме рэгулявання цэн. 

Nashaniva.com