Складаны выбар. «Рэал» выбірае паміж Мбапэ і Холандам

«Рэал» выбірае паміж зорнымі форвардамі ПСЖ і «Манчэстэр Сіці».

24.05.2023 / 16:49

Калаж на аснове фатаздымкаў AP

Мбапэ не збіраецца актываваць опцыю падаўжэння кантракту ПСЖ яшчэ на год, таму наступным летам можа атрымаць магчымасць сысці ў іншы клуб на правах свабоднага агента. Да гэтага моманту «Рэал» і мае намер прыняць важнае рашэнне аб узмацненні атакі.

«Мадрыд» хоча падпісаць форварда сусветнага ўзроўню наступным летам і мае намер выбіраць паміж Мбапэ і Холандам, які выступае за «Манчэстэр Сіці», піша Tribuna.com.

Нягледзячы на адмову Мбапэ ад пераходу мінулым летам, прэзідэнт «Рэала» Фларэнтына Перэс палічыў за лепшае б бачыць у камандзе яго, а не Холанда.

Мадрыд вабіць магчымасць падпісаць Кіліяна бясплатна, асабліва ўлічваючы дрэнныя адносіны з кіраўніцтвам «ПСЖ».

Чытайце таксама:

Мбапэ хоча сысці з «Пары Сен-Жэрмен». Клуб не будзе браць за яго грошы

Бацьку Холанда вывелі з трыбуны ў Мадрыдзе. Ён паказаў заўзятарам «Рэала» непрыстойны жэст і кінуў арахісам

Беларус прывёў «Арыс» да залатых медалёў чэмпіянату Кіпра

Nashaniva.com